Насустрач юбілею універсітэта Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Friday, 11 June 2010 14:08
There are no translations available.

У наступным, 2011 годзе, магчыма, у маі месяцы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт адзначыць свае 60-я ўгодкі. Мы спадзяёмся, што да гэтага часу будзе падрыхтавана юбілейнае выданне кнігі аб універсітэце. Цяжка за адзін год адшукаць нашых выпускнікоў, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы па атрыманай спецыяльнасці і дасягнулі значных поспехаў ў развіцці сельскай гаспадаркі, маюць дзяржаўныя ўзнагароды. Таму, аргкамітэт па імпрэзе юбілею звяртаецца да сваіх выхаванцаў, ці іх нашчадкаў з просьбай адгукнуцца, паведаміць пра сябе, даслаць нейкія матэрыялы, фотаздымкі… Вы можаце патэлефанаваць на мой мабільны тэлефон (+375 29 5886330 – МТС) ці напісаць на е-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it Спадзяёмся на супрацоўніцтва!
 
1 верасня 2010 года адбылася ўрачыстая лінейка першакурснікаў ГДАУ Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Friday, 03 September 2010 14:27
There are no translations available.

Памятны здымак са студэнтамі ГДАУ Памятны здымак са студэнтамі ГДАУ
Нездарма падрыхтоўчае аддзяленне нашага універсітэта прыкладвала шмат намаганняў, каб ва ўмовах, калі агульная колькасць абітурыентаў па рэспубліцы зменшылася, план набору студэнтаў на розныя спецыяльнасці быў выкананы. Можна сказаць, што ў гэтым годзе ён нават перавыкананы, бо колькасць прынятых на вучобу значна перавышае мінулагоднія паказчыкі. 70 асобаў паступілі з краін СНД на біятэхналагічны і ветэрынарны, эканамічны і бухгалтарскі факультэты. Я вельмі здзівіўся, калі на першай лекцыі па мікрабіялогіі для студэнтаў 2 курса агранамічнага факультэту заўважыў студэнта з Эквадору, які нават паспяваў нешта канспектаваць. Напярэдадні свята дзяўчаты са студэнцкага клубу вешалі аб’яву і прасілі Бога, каб толькі не было дажджу, абяцанага на 1 верасня сіноптыкамі. Думаю іх просьба была пачутая і на працягу ўсяе імпрэзы не выпала ні кроплі з неба.
Read more...
 
III нямецка-беларускі летнік на базе ГДАУ Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Friday, 03 September 2010 09:49
There are no translations available.

Удзельнікі нямецка-беларускага летніка каля помніка памежнікам у Гродна: стаяць злева Катарына, Дзіма, Мырыюс, Тобіяс, Андрэй, Юля, Дзіега, Таня, Ілля, Эльфі, Марайка, а сядзяць Саманта і Юля Удзельнікі нямецка-беларускага летніка каля помніка памежнікам у Гродна: стаяць злева Катарына, Дзіма, Мырыюс, Тобіяс, Андрэй, Юля, Дзіега, Таня, Ілля, Эльфі, Марайка, а сядзяць Саманта і Юля
Спачатку колькі слоў аб арганізацыі, пад кіраўніцтвам якой адбыўся ў гэтым годзе ўжо трэці сумесны беларуска-нямецкі летнік, куды ўвайшлі маладыя людзі з розных земляў Германіі, а таксама студэнты ГДАУ, БДУ і БДСГА, якая месціцца ў Горках. “Народны саюз Германіі па ўходу за магіламі” – гуманітарнае грамадскае аб’яднанне, якое займаецца зборам інфармацыі пра пахаванні нямецкіх ваеннаслужачых за мяжой, іх захаваннем і даглядам. Існуе  са снежня 1919 года. У 1933 годзе быў распушчаны і аднавіў сваю дзейнасць толькі ў 1946 годзе. Зараз у Народным саюзе… каля 1,3 мільёна сябраў і спонсараў. На аснове двухбаковых дамоў ён выконвае свае задачы ў 44 краінах Еўропы і Паўночнай Афрыкі. 90 % сродкаў для саюза паступаюць ад узносаў, ахвяраванняў, збораў па кватэрах і на вуліцах, а 10 % з федэральнага бюджэту і бюджэту земляў. Зараз дамовы аб супрацоўніцтве не ратыфікавалі толькі Чэхія і Беларусь, але рэгіянальнае прадстаўніцтва Народнага саюзу Германіі па ўходу за магіламі ў Мінску ёсць, так як і ў Кіеве і Маскве. У нашай краіне ёсць двое зборных могілак нямецкіх салдат, што загінулі падчас другой сусветнай вайны – у Бярозаўскім і Бабруйскім раёнах, куды адбываецца перазахаванне праху з раскіданых па тэрыторыі Беларусі магіл.
Read more...
 
1 сентября Print E-mail
Written by ОВР с молодежью   
Wednesday, 01 September 2010 07:39
There are no translations available.

Поздравляем студентов, аспирантов, магистрантов, профессорско-преподавательский состав и сотрудников нашего университета с Днем знаний!
Знания дают человеку многое: опыт, мировоззрение, кругозор. Знания открывают перед каждым возможность быть полезным своей стране, добиться в жизни успеха, сделать хорошую карьеру. Без знаний не может быть ни созидания, ни творчества.
Желаем студентам, идущим по стране знаний - успехов и ярких открытий!
Желаем всем преподавателям и сотрудникам аграрного университета стремиться к новым высотам в своей профессиональной деятельности, научных и творческих побед, здоровья, благополучия!

Отдел воспитательной работы с молодежью
 
Студэнцкі актыў Полацкага дзяржаўнага універсітэту ў гасцях у гродзенцаў Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Wednesday, 01 September 2010 08:28
There are no translations available.

Дэлегацыя з Полацку на Савецкай плошчы Гродна Дэлегацыя з Полацку на Савецкай плошчы Гродна
Старшыня студэнцкага прафкама ГДАУ Сяргей Чухноў загадзя папрасіў правесці экскурсію па гораду для студэнтаў з ПДУ. Таму я спланаваў свой адпачынак так, каб 14 жніўня вярнуцца з вёскі ў Гродна. Але я не думаў, што для экскурсіі будзе выдзелена толькі дзве гадзіны. А  таму, мы адразу ж дабраліся да Каложы, пакуль не стаміліся. Падзівіліся крыху на сцены, знайшлі некалькі цаглін са знакамі майстроў, што яе выраблялі. У сярэдзіну не пайшлі, бо дзяўчынкі не мелі з сабою хусцінак. Прадбачыў, што ў горад пазнейшых часоў не патрапім і таму паспрабаваў даць інфармацыю аб тым, што там можна яшчэ пабачыць. Хацелася мець для сайта фотаздымкі з Каробчыц і Аўгустоўскага канала, куды я не патрапіў. Але замест фотаздымкаў з Полацку нам прыслалі артыкул з іхняй універсітэтскай газеты “Насцеж”. На жаль не ведаем аўтарства яго, але змяшчаем  артыкул цалкам. На нашым сайце ўжо ёсць некалькі падобных інфармацый.
Read more...
 
Пару імгненняў з навукова-агранамічнай практыкі студэнтаў ГДАУ Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Tuesday, 31 August 2010 09:33
There are no translations available.

Студэнты агранамічнага факультэта стопрацэнтна ахоплены навуковай працай, па выніках якой пішуць і абараняюць дыпломныя работы. Хаця ў мяне і не выпускная кафедра, але ўжо па традыцыі штогод атрымоўваю 3-4 студэнты факультэта, з якімі выконваем мікрабіялагічныя даследаванні ўплыву сістэм угнаенняў і апрацоўкі глебы на мікрафлору яе і ураджайнасць культур у севазвароце.
Read more...
 
Спатканне прадстаўнікоў фірмы “Байер” у Гародні Print E-mail
Written by Таранда Н.И.   
Monday, 26 July 2010 08:48
There are no translations available.

Фатаграфаваліся на фоне кветак, што растуць каля гарвыканкама Фатаграфаваліся на фоне кветак, што растуць каля гарвыканкама
Для падвядзення вынікаў дзейнасці за папярэдні  паўгадавы перыяд і правядзення семінару на гэты раз кіраўніцтва прадстаўніцтваў нямецкай фірмы “Байер” у краінах СНД (Україна, Беларусь, Азербайджан) сабралася ў Гродна. Гэта горад аднаго з актыўных спецыялістаў фірмы па развіццю, супрацоўніка кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ Мікалая Аляксеевіча Кузняцова. Паселены госці былі ў адным з прэстыжных месцаў горада, якім з’яўляецца Кронан Парк Гатэль у “Пышках”.
Read more...
 
<< Start < Prev 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Next > End >>

Page 1 of 32