Пасля першай пары наведаў галоўны корпус, дзе трэба было вырашыць асобныя пытанні падрыхтоўкі да правядзення навуковых канферэнцый, якія адбудуцца ў ГДАУ ў сярэдзіне мая і пачатку чэрвеня.
Першымі, каго спаткаў у калідоры, аказаліся студэнты другога курса завочнага аддзялення эканамічнага факультэта, якія здавалі апошні ў гэтай сесіі экзамен. Наведаў некалькі заняткаў студэнтаў іншых факультэтаў.
На стадыёне было шмат студэнтаў розных факультэтаў і амаль усе выкладчыкі кафедры фізвыхавання.
Вярнуўся назад у галоўны корпус. Студэнты трэцяга курса агранамічнага факультэта працавалі на практычных занятках па землеўладкаванні. Першакурснікі завочнага аддзялення эканамічнага факультэта здавалі залік па беларускай мове. Уладзімір Карпук праводзіў заняткі па псіхалогіі са студэнтамі біятэхналагічнага факультэта, якія працавалі па нейкай новай тэхналогіі навучання ў групах. У наступнай аўдыторыі заняткі ў выглядзе дыскусіі па праблемах сямейных адносін з магістрантамі праводзіла Людміла Мельнікава. Дыскусія патрэбная, паколькі нашы магістранты і магістранткі, як і аспіранты, доўга ў халасцяках не затрымліваюцца. Аб чым атрымаў доказ на зваротным шляху. На тэрыторыі дэндрарыя спаткаў нядаўніх нашых выпускнікоў інжынерна-тэхналагічнага факультэта. Квяткоўскі Арцём, які загадвае лабараторыямі ІТФ, разам з жонкаю прагульваліся са сваімі блізнятамі.
Усё ж такі вярнуцца ў галоўны корпус давялося яшчэ раз. Прыгадаў, што мяне запрашалі наведаць міжфакультэцкі турнір па шахматах. У гульнях удзельнічалі студэнты шасці факультэтаў.
Наступнымі спаткаў студэнтаў ІТФ, якія накіроўваліся ў горад. Жартам папракнуў, што занялі трэцяе месца ў гульні клубаў вясёлых і знаходлівых аграрных ВНУ Беларусі. Перад гэтым ад старшыні студэнцкага прафкаму Сяргея Чухнова даведаўся, што ўсе жарты, якія ў гульні выкарыстоўваліся нашай камандай, былі прыдуманы напярэдадні, у той час, калі госці прывезлі лепшыя за некалькі гадоў. Ёсць надзея на перамогу ў наступным годзе.
https://www.ggau.by/nowosti/2008-adzin-dzen-z-zhytstsya-grodzenskaga-agrarnaga#sigProId98834ae617